Падгрупавы лагапедычны занятак па карэкцыі дызграфіі
Тэма: Роднасныя словы
Мэты:
карэкцыйныя: развіваць навыкі ўтварэння роднасных слоў; развіваць
дробную маторыку рук, памяць і ўвагу; пашырэнне слоўнікавага запасу на тэму
“Зіма”;
адукацыйныя:
абагульніць і замацаваць веды па тэме “Роднасныя словы”, вучыць утвараць
роднасныя словы, практыкаваць у вылучэнні галоўнага і “лішняга” слоў у групе
роднасных слоў, замацоўваць уменне
складання сказаў з зададзенымі словамі;
выхаваўчыя: выхоўваць клапатлівыя адносіны да зімуючых птушак
Абсталяванне: мультымедыйная
прэзентацыя да занятка, карткі з заданнямі, выявы сняжынак, снегіра
Ход занятка
І. Арганізацыйны
момант
Празвінеў званок і зноў (Слайд 1)
У клас пазваў маіх сяброў.
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
А гасцям хвілін прыемных
Разам з намі адчуваць.
-Я вельмі хачу, каб занятак атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі і замацавалі тое, што ўжо
ведаем і адкрылі новыя таямніцы роднай
мовы.
ІІ. Уступная
гутарка
1. Загадка пра зіму: Снег ляціць, мароз трашчыць,
Хто адгадае, калі гэта бывае? (Зімой)
2. Закрыем вочкі і шэптам
прагаворым слова “зіма”.
Якое пачуццё ўзнікла? (стала
халадно, сумна)
3. Сёння я запрашаю вас ў госці да зімы. (Слайд 2)
4. Настаўнік чытае верш на памяць: (Слайд 3)
Белыя нівы,
Белыя далі,
Белыя бабы
Пад вокны пасталі.
Белыя стрэхі
На кожнай хаціне.
Белая елка
У цёплай хусціне.
5. А які колер у зімы? (белы і
чорны). Чаму?
ІІІ. Аб’яўленне
тэмы занятка
Гульня «Даскажы
слова» (Слайд 4)
- Зімой усё вакол пакрыта белым пушыстым снегам. Давайце
пагуляем з гэтым словам.
Ціха, ціха, як у сне, падае на зямлю…снег
З неба ўсё кружаць пушынкі – серабрыстыя…сняжынкі
На палеткі, на лужок усё падае - …сняжок
Вось вяселле для рабят – усё мацнее - …снегапад
Быццам у белы пухавік
апрануўся - …снегавік
Побач снежная фігурка –то дзяўчыначка - …снягурка
На снягу-та, паглядзі – з чырвонай грудкой …снегіры
Быццам у казцы, як
у сне, зямлю ўсю упрыгожыў …снег
-
Як можна назваць
гэтыя словы? (аднакаранёвыя, роднасныя)
-
Які агульны корань?
(-снег-, -снеж-)
-
Тэма нашага занятка
“Роднасныя словы” (Слайд 5)
ІV. Асноўная частка
-
Сняжынкі падаюць і
падаюць. Іх шмат. І ўсе яны розныя,
як і вы, дзеці. Няма нават дзвюх аднолькавых сняжынак. (Слайд 6)
На што яны падобныя? Яны падобныя на белыя зорачкі.
-
Заданне
“Падбяры сняжынку” (Слайд 7)
Заданні сняжынак (Пасля кожнага выкананага задання на дошцы з’яўляецца
выява з адлюстраваннем сняжынкі)
І сняжынка:
1. Трэніровачнае практыкаванне "Падбяры роднаснае слова".
(Карэкцыя слыхамаўленчага і зрокавага ўспрымання, увагі і
памяці) (Слайд 8)
На картках- словы, патрабуецца злучыць
роднасныя словы і запомніць іх.
елка лядзяш
лес замаразкі
лёд лесавік
мароз ельнік
(Пасля таго як дзеці выканаюць заданне, словы другога
слупка закрываюцца, дзеці запісываюць у сшыткі пары роднасных слоў з апорай на
словы першага слупка)
2. Скорагаворка:
Зіма Зімоўна замяла снегам зямлю. (Слайд 9)
-
Пісьмо па памяці
-
Падбярыце да слова
зіма роднасныя словы і запішыце іх (зімовы,
зімуе, зімоўка, перазімаваць, зазімак)
ІІ сняжынка:
3. Заданне "4 лішняе" (закрэсліць лішняе слова, якое не з’яўляецца роднасным, у кожным радку)
Рак, рака, рачны, рэчачка
Сава, савяня, сованне, савіны
Гора, горка, гарысты, узгорак,
Лес, лясок, лесвіца, лясны
Праверка з
тлумачэннем
Фізхвілінка “Сняжынка”
(гімнастыка для вачэй) (Слайды 10
– 12)
ІІІ сняжынка:
4. Заданне “Запоўні табліцу”
– У вас на картках запісаны словы, падбярыце да іх аднакаранёвыя, якія
адносяцца да розных часцін мовы.
Што?
|
Які?
|
Што робіць?
|
Мароз
|
Што?
|
Які?
|
Што робіць?
|
Холад
|
5. Заданне на развіццё маўлення “Птушкі зімой” (Слайды
13 – 15)
- І вось мы з вамі апынуліся ў
лесе. Давайце прыслухаемся. Хто гэта спявае?
- Гэта сінічка нас вітае. Яна
хоча пазнаёміць вас са сваімі сяброўкамі.
- Адгадайце загадкі і даведайцеся,
якія птушкі з намі віталіся.
Шустранькі, маленькі,
Сам у шэрай світцы.
Шукае канапелькі,
Каб трохі пажывіцца. (Верабей)
Загарэліся сумёты,
І вярба гарыць ля плота,
Кот на печы не ляжыць,
Як мага хутчэй бяжыць.
Ведае хітрун стары,
Прыляцелі … (снегіры).
- А як вы лічыце, птушкам цяжка
зімой? – А ці хапае ім ежы? чаму? (няма
ежы: ні жучкоў, ні павучкоў.)
- А мы з вамі можам ім
дапамагчы перажыць цяжкую гадзіну? Якім чынам? (Трэба зрабіць кармушкі і
падкармліваць іх)
Сядзяць без
ежы ў сцюжу птушкі
Сябры, зрабіце
ім...(кармушкі) (Слайд 16)
-
Чырвонагруды снягір
прынёс нам ліст ад зімуючых птушак.
ІV сняжынка:
6. Практыкаванне “Узнаві тэкст”
(Дзецям раздаюцца карткі з тэкстам).
Зімой птушкам голадна і холадна. Дзеці вырашылі ____________ птушак. Яны зрабілі
_______________ і насыпалі ___________. Рабяты______________ іх крошкамі, зярнятамі
жыта, сланечніку, ячменю.
Словы-дапаможнікі: пакарміць, корм, кармілі, кармушкі
-
Прачытайце тэкст,
скажыце, ці зразумелі вы сэнс тэкста? (не,
бо ёсць прапушчаныя словы)
– Прачытайце словы-дапаможнікі, якія
дадзены ніжэй. Што можна сказаць пра гэтыя словы? (роднасныя, бо адзін корань
“корм” і яны блізкія па значэнні)
-Чым яшчэ
можна карміць птушачак? (сала любяць
сінічкі, насенне пустазелля)
- Выкананне задання. У час узаемаправеркі
дзеці абменьваюцца карткамі.
Фізхвілінка
Устаньце, дзеці, калі ласка. Я буду зачытваць пары слоў.
Калі яны з’яўляюцца роднаснымі, то вы пляскайце ў далоні, а калі пары слоў не
з’яўляюцца роднаснымі, то тупайце нагамі.
Кот
– коцік, рака – плот, рука – ручка, дзень – ноч, снег – снегавік, хата – хатні,
казка – каза, лыжы – лыжня, радасць – радок.
V сняжынка:
7.
Практыкаванне “Жывёлы
зімой”
Кожны з вучняў
чытае сваю частку тэксту. (Развіццё ўвагі
Зямля
доўга І мядзведзю ляжала голая, ў бярлозе скамянелая цяплей ад марозу.стала. А потым Вожыку адной
ноччу – у кучы пайшоў лісця, снег і ўкрыў мышцы усё - у нары. белай цёплай Усім коўдрай. цёпла, Ромка дастаў усе
радуюцца. з гарышча лыжы Толькі
і памчаўся беднаму ў поле. зайку Раздолле слёзы.
для хлопца! Да зімы Ромкаў бацька не паспеў таксама шэрую поўсць радуецца. змяніць на белую. Маладыя Выскачыць яблынькі ў на снегавую садзе цяпер коўдру - не замерзнуць. усяму свету Карэнні іх відзён.
добра Забраўся ўкрыты зайка пад куст снегам. і
дрыжыць ад страху.
-
Чаму зайку не ўзрадаваў снег?
Чаму дрыжаў зайка?
- А якія яшчэ жывёлы спяць?
- А якія звяры не спяць? …
VІ сняжынка:
8. Практыкаванне на замацаванне “Зімовыя забавы”
-
Ці любіце вы зіму?
Чаму?
-
Чытанне дзецьмі на
памяць верша Я. Коласа “На рэчцы зімою”
-
Зімой паветра вельмі чыстае, менш мікробаў і
пылу. Таму вельмі карысны гульні на свежым паветры. Якія зімовыя гульні вы ведаеце?
-
Зараз мы пагуляем у
гульню-спаборніцтва “Хто далей кіне сняжок”. Пераможа той, хто назаве больш
роднасных слоў (колькі слоў назваў
вучань, на столькі метраў кінуў сняжок)
Моўны матэрыял:
Лыжы (лыжнік, лыжніца, лыжня, лыжныі
г.д.)
Лёд (ільдзінка, лядзяш, ледзяны, абледзянеў,
лядовы і г. д.)
Лес (лясок, ляснік, лясны, лесавічок,
узлессе і г. д.)
Ноч (ночка, начны, начаваць, начоўка
і г.д.)
V. Вынік
урока
-
Над якой тэмай мы
сёння працавалі на занятку? Якія словы
з’яўляюцца роднаснымі?
-
Рэфлексія
Вось і
скончыўся час сустрэчы,
Надышоў
развітання час.
Ад шчырага
сэрца, сябры дарагія,
Дзякую вам!
-
Ці задаволены вы
сваёй працай на занятку? Згодна свайму настрою, прымацуйце сваю сняжынку да
сонейка ці да хмаркі (на дошцы)
Комментариев нет :
Отправить комментарий